Тыдзень нулявога траўматызму
"Тыдзень нулявога траўматызму" пройдзе ў дзяржаўным прадпрыемстве "Спецкамунаўтатранс" з 22 красавіка па 28 красавіка 2024 года
З мэтай прапаганды бяспечных умоў працы, недапушчэння няшчасных выпадкаў на вытворчасці будзе праведзены чарговы «тыдзень нулявога траўматызму». У гэты час у структурных падраздзяленнях прадпрыемства пройдуць розныя мерапрыемствы па пытаннях аховы працы: прапрацоўка з персаналам інфармацыйных паведамленняў аб няшчасных выпадках, дэманстрацыя бяспечных метадаў і прыёмаў вытворчасці работ, правядзенне кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы і г. д.
Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з'яўляюцца:
- прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
- адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
- уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
- ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці;
- навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.